7 траўня 2024, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі падпісаў закон пра нацыянальны супраціў

3
Зяленскі падпісаў закон пра нацыянальны супраціў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Таксама павялічыцца колькасць УСУ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон Аб асновах нацыянальнага супраціву і пра змены ў закон Аб колькасці Узброеных Сіл Украіны, піша «Новое время».

Як паведамілі ў Сядзібе прэзідэнта Украіны, падпісанне адбылося ў Жытомірскай вобласці падчас мерапрыемстваў з нагоды Дня Сіл спецыяльных аперацый у чацвер, 29 ліпеня.

«Стварэнне сістэмы нацыянальнага супраціву ва Украіне з'яўляецца магутным сігналам усім, што наша краіна будзе абараняцца, не дапусціць падзей 2014 года, і што абарона Украіны для нас - гэта ўсенародная справа», - падкрэсліў Зяленскі.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што закон Аб асновах нацыянальнага супраціву прадугледжвае комплекс важных мерапрыемстваў, якія маюць на мэце развіццё тэрытарыяльнай абароны (ТА) і супраціву, укараненне сістэмы падрыхтоўкі насельніцтва да нацыянальнага супраціву. Таксама, паводле ягоных слоў, дакумент дазваляе ў выпадку неабходнасці прыцягнуць ўсё насельніцтва Украіны да вызвалення роднай зямлі, свайго краю і сваёй сям'і і згуртаваць усіх украінцаў вакол гэтых важных, прыярытэтных ідэй.

«Мерапрыемствы нацыянальнага супраціву будуць ажыццяўляцца як на падкантрольнай, так і на часова акупаваных тэрыторыях нашай дзяржавы», - канстатаваў прэзідэнт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках