6 траўня 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтральны Банк выявіў у Расеі 150 фінансавых пірамід

1
Цэнтральны Банк выявіў у Расеі 150 фінансавых пірамід

Колькасць фінансавых пірамід у РФ вырасла ў 1,5 разы.

Колькасць фінансавых пірамід у першым паўгоддзі 2021 года вырасла ў 1,5 разы, да 146 арганізацый, вынікае з матэрыялаў ЦБ Расеі, піша finanz.ru.

Усяго ў названы перыяд Банк Расеі выявіў на фінансавым рынку 729 суб'ектаў з прыкметамі нелегальнай дзейнасці, што на 16,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам годам раней.

На думку рэгулятара, такая дынаміка тлумачыцца актывізацыяй нядобрасумленных удзельнікаў фінансавага рынку на фоне зняцця звязаных з пандэміяй абмежаванняў і расту цікавасці грамадзян да інвестыцый.

«Праз недастатковую фінансавую пісьменнасць некаторыя спажыўцы не разумеюць розніцы паміж легальнымі і нелегальнымі фінансавымі паслугамі і інструментамі і паводзяць сябе залішне даверліва. Гэтым скарысталіся пастаўшчыкі незаконных фінансавых паслуг - яны ўжывалі персаналізаваныя спосабы і інструменты ўключэння грамадзян у нелегальныя схемы, вялі агрэсіўныя і таргетаваныя рэкламныя кампаніі, у тым ліку ў папулярных сацсетках», - адзначаюць у ЦБ.

Акрамя гэтага, рэгулятар адзначае істотны рост колькасці нелегальных форэкс-дылераў. Так, колькасць выяўленых нелегальных прафесійных удзельнікаў фінансавага рынку вырасла ў параўнанні з першай паловай мінулага года на 70%, да 239 кампаній.

Дырэктар дэпартамента процідзеяння нелегальным практыкам Валерый Лях, словы якога прыводзяцца ў паведамленні, нагадаў, што Банк Расеі з чэрвеня публікуе спіс выяўленых кампаній з прыкметамі нелегальнай дзейнасці і фінансавых пірамід. Гэты пералік носіць папераджальны характар, і калі чалавек выявіў кампанію ў спісе, то ЦБ рэкамендуе адмовіцца ад яе паслуг.

«А ў выпадку, калі вы сутыкнуліся з фінансавымі ашуканцамі, паведамляйце пра гэта ў Банк Расеі, праваахоўныя органы. Такая інфармацыя дапаможа больш эфектыўна змагацца з незаконнай дзейнасцю. Мы таксама мяркуем, што прыняты нядаўна закон аб дасудовым блакаванні ашуканскіх сайтаў дазволіць больш аператыўна спыняць працу такіх рэсурсаў. А значыць, менш людзей можа быць уцягнутае ў нелегальныя схемы», - адзначае Лях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках