7 траўня 2024, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немка выйграла ў латарэю 33 мільёны еўраў і выпадкова даведалася пра гэта

4
Немка выйграла ў латарэю 33 мільёны еўраў і выпадкова даведалася пра гэта

Латарэйны білет каштаваў для шчаслівай уладальніцы 1,20 еўра.

Жыхарка Нямеччыны тыднямі насіла ў сумачцы выйгрышны латарэйны білет на 33 мільёны еўраў, не падазраючы пра тое, як шырока ёй усміхнулася фартуна. У яе «дагэтуль кружыцца галава» пры думцы аб тым, які куш яна сарвала, піша dw.com.

45-гадовая жанчына, імя якой не называецца, стала адзіным пераможцам накладу, праведзенага ў Нямеччыне 9 чэрвеня, паведамляюць арганізатары латарэі Lotto Bayern. Яна правільна адгадала ўсе сем палёў на латарэйным білеце коштам 1,20 еўра, але пра свой шматмільённы выйгрыш даведалася толькі тады, калі наважыла набыць новы білет.

Lotto Bayern цытуе словы жанчыны: «У мяне дагэтуль кружыцца галава ад думкі пра тое, што я бесклапотна насіла амаль 33 мільёны еўраў сваёй сумачцы цягам некалькіх тыдняў».

Што рабіць з 33 мільёнамі?

Цяпер яна паклялася ніколі больш не гуляць у латарэю і мае намер укласці грошы ў будаўніцтва ўласнага энэргазберагальнага дома з садам дзе-небудзь на прыродзе. Яна таксама хоча інвеставаць у больш здаровы лад жыцця для сваёй сям'і. Шчаслівая жанчына дадала, што выйгрышу «больш чым дастаткова для майго мужа, маёй дачкі і мяне», так што ў будучыні ёй не давядзецца гуляць зноў. «Цяпер я з задавальненнем саступаю месца іншым гульцам і зычу ім такога ж самага поспеху, як у мяне», - сказала пераможца.

Паводле звестак Lotto Bayern, уладальніца 33-мільённага джэкпоту абрала латарэйныя нумары інтуітыўна. Гэта другі па велічыні выйгрыш у 75-гадовай гісторыі латарэі Lotto Bayern і, паводле звестак кампаніі, адзіны ў прызавой катэгорыі «шэсць правільных нумароў + правільны суперномер».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках