7 траўня 2024, aўторак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ствараецца сістэма нацыянальнага супраціву

5
Ва Украіне ствараецца сістэма нацыянальнага супраціву

«Гэта з'яўляецца магутным сігналам усім, што Украіна больш не дапусціць падзей 2014 года», - заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас мерапрыемстваў з нагоды Дня Сіл спецыяльных аперацый падпісаў законы «Аб асновах нацыянальнага супраціву» і пра змены ў Закон «Аб колькасці Узброеных Сіл Украіны». Пра гэта ў чацвер, 29 ліпеня, паведаміла прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, піша dw.com.

«Стварэнне сістэмы нацыянальнага супраціву ва Украіне з'яўляецца магутным сігналам усім, што наша краіна будзе абараняцца, не дапусціць падзей 2014 года і што абарона Украіны для нас - гэта ўсенародная справа», - падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што асноўнымі мэтамі закона «Аб асновах нацыянальнага супраціву» з'яўляецца развіццё тэрытарыяльнай абароны і ўкараненне сістэмы падрыхтоўкі насельніцтва да нацыянальнага супраціву. З ягоных слоў, дакумент дазваляе таксама ў выпадку неабходнасці прыцягнуць усё насельніцтва Украіны да абароны сваёй краіны. «Мерапрыемствы нацыянальнага супраціву будуць ажыццяўляцца як на падкантрольнай, так і на часова акупаваных тэрыторыях нашай дзяржавы», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Другі закон павялічвае колькасць узброеных сіл (УСУ) з 250 да 261 тысячы чалавек, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Україна». Як адзначалася ў тлумачальнай запісцы да законапраекта, прынятага Вярхоўнай радай 16 ліпеня, павелічэнне колькасці УСУ «неабходнае для стварэння і забеспячэння функцыянавання сіл тэрытарыяльнай абароны, а таксама для развіцця Сіл спецыяльных аперацый УСУ ў інтарэсах фармавання руху супраціву».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках