7 траўня 2024, aўторак, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шыманітэ: Пытанне нелегальных мігрантаў з Беларусі тычыцца не толькі Літвы - гэта пытанне ЕЗ

2
Шыманітэ: Пытанне нелегальных мігрантаў з Беларусі тычыцца не толькі Літвы - гэта пытанне ЕЗ
ІНГРЫДА ШЫМАНІТЭ

У Літве дзейнічае рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў сувязі з плынню нелегалаў з Беларусі.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа з прэм'ер-міністрам Інгрыдай Шыманітэ 29 чэрвеня правялі пасяджэнне з лідарамі палітычных партый, на якім разглядалася пытанне кіравання міграцыйным крызісам.

Пасля сустрэчы адбылася прэс-канферэнцыя, на якой кіраўнік дзяржавы заявіў, што «сёння шмат разоў чуў словы «дамовіліся», «адзінагалосна». І гэта абнадзейвае, значыць, праблема можа быць развязаная».

Прэзідэнт падкрэсліў, што «ацэнка беларускага рэжыму не змяняецца», ёсць толькі некаторыя рознагалоссі ў пытанні тактыкі ў развязанні міграцыйнай праблемы па дыпламатычных і палітычных каналах, пішуць naviny.by.

У сваю чаргу прэм'ер ацаніла гэтую сустрэчу, як абмен меркаваннямі. «За гэтыя два тыдні сітуацыя крыху змянілася. І змянілася да горшага», - сказала Шыманітэ, заўважыўшы, што гэта праблема не толькі Літвы.

«Усім зразумелая і дамоўленасць аб тым, што гэта не толькі высвятленне стасункаў паміж Беларуссю і Літвой. Гэта рэакцыя на пастановы, якія аднагалосна прыняў ЕЗ пасля захопу самалёта», - сказала яна, заўважыўшы, што пасля гэтага Беларусь перастала ахоўваць сваю мяжу.

«Значыць, гэтае пытанне тычыцца не толькі Літвы, гэта пытанне ЕЗ. У гэтым кірунку паслядоўна працуе як урад, так і прэзідэнт. Я думаю, мы атрымалі вялікую падтрымку: палітычную і практычную», - заўважыла Шыманітэ, сказаўшы, што Літва вялікія надзеі звязвае з перамовамі паміж ЕЗ, Іракам і Турцыяй.

Як паведамлялася, 2 лiпеня Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў сувязі з плынню нелегалаў з Беларусі. Такі рэжым аблегчыць прававое забеспячэнне неабходных дзеянняў і каардынацыю намаганняў органаў улады, прыцягненне дадатковыя сілы, у тым ліку выкарыстанне сродкаў дзяржрэзерву, адзначаецца ў паведамленні МУС Літвы.

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білалайтэ заяўляла, што «супраць Літвы вядзецца гібрыдная вайна, а нелегальная міграцыя - адзін са сродкаў».

Раней паведамлялася, што беларускі бок робіць выгляд, што праблемы не існуе.

19 ліпеня Лукашэнка прапанаваў дапамогу за грошы ў барацьбе з нелегальнымі мігрантамі. На што ў МЗС Літвы катэгарычна адказалі. «Гэта не дапамога, гэта шантаж», - паведамляе DELFI словы міністра яго прэс-сакратарка Вітаўта Шмайжытэ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках