6 траўня 2024, панядзелак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія мытнікі спынілі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 2 мільёны еўраў

24
Польскія мытнікі спынілі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 2 мільёны еўраў

Паводле дакументаў цяжкавік павінен быў везці дошкі.

29 ліпеня польская мытня паведаміла, што беларуская фура, якая прыбыла на мяжу ў Гамарню (у Беларусі сумежны пункт пропуску Брузгі) паводле дакументаў павінна была везці дошкі. Падчас дэталёвага агляду грузавіка высветлілася, што ў дошках унутры зробленыя паражніны і такім чынам падрыхтаваныя вялікія зачыненыя скрыні толькі імітуюць партыю дошак, а ўнутры гэтых скрынь была схаваная кантрабанда цыгарэт, паведамляе euroby.info

На разгрузку кантрабанды і дакладны падлік сышло больш за дзень. У грузавіку, якім кіраваў 28-гадовы беларус, было 600 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт на суму блізу 9 мільёнаў злотых (2 млн еўраў).

У дачыненні да кіроўцы распачаты крымінальны пераслед. Мужчына быў затрыманы на 3 месяцы. За такі буйны аб'ём кантрабанды цыгарэт ён можа быць прысуджаны да турэмнага зняволення на тэрмін да 10 гадоў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках