6 траўня 2024, панядзелак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я алігарха Алексіна прадала свае еўрапейскія бізнэсы

18
Сям'я алігарха Алексіна прадала свае еўрапейскія бізнэсы
АЛЯКСЕЙ АЛЕКСІН
ФОТА: TUT.BY

Іх абарачэнні ацэньваліся на дзясяткі мільёнаў еўраў.

Пасля трапляння пад еўрапейскія санкцыі бізнэсовец Аляксей Алексін мяняе структуру ўласнасці ў сваіх кампаніях. У чэрвені ён прадаў беларускі «МТБанк» (а разам з ім - і «ІдэяБанк») лібанскаму бізнэсоўцу. А цяпер ягоная сям'я пазбавілася і ад еўрапейскіх актываў, паведамляе «Еўрарадыё».

Латвійскія кампаніі ў вытворчасці біяпаліва Mamas D і бровар Latgales Alus D належалі жонцы Алексіна Іне і ягонаму старэйшаму сыну Дзмітрыю. Акрамя іх, невялікая доля была ў латвійскага нафтатрэйдара Аляксандра Грахоўскіса.

Іна Алексіна адмовілася ад долі ў абедзвюх кампаніях у чэрвені. А ў 20-х чыслах ліпеня прадаў (ва ўсякім разе, так гэта выглядае афіцыйна) свае долі і Дзмітрый Алексін.

Як вынікае са звестак Lursoft, цяпер Mamas D і Latgales Alus D цалкам належаць Грахоўскісу. Мяркуючы па рэестры, у Алексіных не засталося ніводнага латвійскага і, адпаведна, еўрапейскага бізнэсу.

«Падарунак» ад Чыжа

Mamas D і Latgales Alus D «дасталіся» Алексіну пасля таго, як у 2012 годзе пад санкцыі патрапіў ягоны партнёр Юрый Чыж. Бізнэсоўцы «падзялілі» свае актывы. Фактычна, пасля гэтага і пачалася «залатая пара» ў Алексіна, які з часам стаў адным з найбуйнейшых беларускіх бізнэсоўцаў.

Абедзве прададзеныя кампаніі - досыць паспяховыя і прыносілі сям'і Алексіных добрыя грошы. Яны ўваходзяць у спісы найбуйнейшых прадпрыемстваў Даўгаўпілса, другога па велічыні года ў Латвіі, а іх абарачэнні ацэньваліся на дзясяткі мільёнаў еўраў.

У лютым 2021 года ў медыя цыркулявала інфармацыя, што менавіта Латвія «заблакавала» ўключэнне Алексіна-старэйшага ў санкцыйныя спісы. Гэтае прозвішча з'явілася ў блэк-лістах толькі ў чэрвені, калі быў уведзены «чацвёрты пакет» санкцый Еўразвязу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках