7 траўня 2024, aўторак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФБК: Вядоўцы «Расеі 1» Скабеева і Папоў валодаюць нерухомасцю ў Маскве на $4,1 мільёна

19
ФБК: Вядоўцы «Расеі 1» Скабеева і Папоў валодаюць нерухомасцю ў Маскве на $4,1 мільёна

У іх няма іншага даходу, акрамя як ад працы на дзяржаўным тэлеканале.

Фонд барацьбы з карупцыяй расейскага апазіцыянера Навальнага сцвярджае, што вядоўцы канала «Расія 1» Вольга Скабеева і яе муж Яўген Папоў валодаюць нерухомасцю ў Маскве агульным коштам, большым за 4,1 млн даляраў.

У красавіку 2015 года шлюбная пара набыла 105-метровую кватэру з выглядам на Пятроўскі парк.

У лістападзе 2020 года Скабеева і Папоў набылі 170-метровую кватэру ў элітным жылым комплексе на Ленінградскім праспекце.

У гэтым жа жылым комплексе ў чэрвені 2019 года Скабеева і Папоў сталі ўласнікамі нежылога памяшкання з асобным уваходам на першым паверсе. Плошча памяшкання складае 180 квадратных метраў.

Ні Папоў, ні Скабеева ніколі не займаліся бізнэсам і ў іх няма іншага даходу, акрамя як ад працы на дзяржаўным тэлеканале «Расія 1».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках