6 траўня 2024, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У палескую вёску прыйшлі тры рысі

7
У палескую вёску прыйшлі тры рысі
Архіўныя фота WILDPORTAL.RU

Вяскоўцам сказалі не турбаваць жывёл - самі сыдуць.

Трох асобін рысяў заўважылі ў вёсцы Ласіцк, паведамляе Пінскі райвыканкам на сваёй старонцы ў сацсетках.

Жывёл бачылі рыбакі на рацэ Стыр, а таксама кіроўцы аўтамабіляў. Рысі падыходзяць да дарогі, людзей не баяцца, а вось мясцовыя скардзяцца, што ў іх сталі знікаць куры з куратніка.

Вяскоўцы звярталіся ў прыродаахоўныя арганізацыі з пытаннем, што ім рабіць.

«Прыязджалі, папрасілі людзей не турбаваць дзікіх жывёл. Рысі быццам бы з гадавальніка, іх выпусцілі на волю, людзей яны ведаюць, не баяцца, падрастуць і сыдуць далей з нашых вачэй», - распавяла кіраўніца справамі Ласіцкага сельвыканкама Тамара Мішковіч.

Нагадаем, вясной у Ласіцк прыйшоў шалёны воўк. Ён пакусаў трох жанчын і хатніх жывёл.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках