7 траўня 2024, aўторак, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ініцыюе пазачарговае пасяджэнне Рады ЕЗ праз сітуацыю з мігрантамі

5
Літва ініцыюе пазачарговае пасяджэнне Рады ЕЗ праз сітуацыю з мігрантамі

Сёлета рэжым Лукашэнкі завёз у Літву ўжо 3145 мігрантаў.

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ звярнулася да міністра ўнутраных спраў Славеніі Алешу Хойсу з просьбай склікаць пазачарговую Раду міністраў унутраных спраў ЕЗ.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на сайт МУС Літвы.

«Прайшло ўсяго два тыдні з моманту апошняй сустрэчы міністраў унутраных спраў ЕЗ, калі я падрабязна паінфармавала сваіх калег аб сітуацыі ў Літве, і за гэты час колькасць нелегальных мігрантаў амаль падвоілася. Гэтая сітуацыя патрабуе неадкладных дзеянняў і рашэння. Літва ўжо мабілізавала намаганні і зробіць яшчэ больш для пераадолення гэтага крызісу нелегальнай міграцыі», - заявіла Білатайтэ.

У лісце да міністра ўнутраных спраў Славеніі міністр таксама адзначыла, што Літве патрэбна адчувальная палітычная, фінансавая і экспэртная падтрымка, каб спыніць плынь нелегальнай міграцыі і прадухіліць паездкі праз Літву ў іншыя дзяржавы-сябры ЕЗ.

«Адной з найважнейшых задач з'яўляецца ўсталяванне фізічнага бар'ера. Ацэньваючы дынаміку міграцыйных плыняў, мы лічым, што гэта адзінае прагматычнае рашэнне, якое дапаможа дасягнуць вынікаў у кароткатэрміновай перспектыве», - сказала міністарка.

Сёлета літоўска-беларускую мяжу нелегальна перасеклі 3145 мігрантаў.

Як паведамлялася, Сойм Літвы абвясціў рост плыні нелегальных мігрантаў з Беларусі гібрыднай агрэсіяй.

12 краін ЕЗ адправілі гуманітарную дапамогу Літве для мігрантаў з Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках