7 траўня 2024, aўторак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ заклікае Ірак дапамагчы ўтаймаваць незаконную міграцыю праз Беларусь

8
ЕЗ заклікае Ірак дапамагчы ўтаймаваць незаконную міграцыю праз Беларусь

Акрамя Ірака, ЕЗ мае намер весці перамовы з кіраўнікамі шэрагу афрыканскіх краін.

Еўрапейскі Звяз заклікае ўрад Ірака дапамагчы ўтаймаваць незаконны ўвоз мігрантаў у Літву праз Беларусь. У лісце, накіраваным у чацвер, 29 ліпеня, еўрапейскім камісарам унутраных спраў Ільвой Ёхансан міністрам унутраных спраў краін-сябраў ЕЗ, адзначаецца, што «значная частка» тых, што перасякаюць мяжу з Літвой не маюць права прэтэндаваць на прытулак у ЕЗ. «Мы кантактуем з іракскімі ўладамі для таго, каб Багдад забяспечыў лепшы кантроль за пералётамі ў Беларусь і прыняў бы назад грамадзян Ірака, якія хочуць вярнуцца добраахвотна», - цытуе дакумент агенцтва AFP.

Са слоў Ёхансан, акрамя Ірака, аналагічныя кантакты прадугледжаны з кіраўнікамі афрыканскіх краін Таго, Камерун і Гвінея.

Раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль паведаміў, што ён правёў перамовы з кіраўніком МЗС Ірака Фуад Хусэйнам, асноўнай тэмай якіх стала пытанне пра тое, як справіцца з узрослай колькасцю іракскіх грамадзян, што незаконна перасякаюць мяжу Літвы з Беларусі. «Гэта пытанне, якое выклікае занепакоенасць не толькі ў адной дзяржавы-сябра, але і ва ўсяго ЕЗ. Мы разлічваем на падтрымку Ірака», - напісаў Барэль у твітэры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках