5 траўня 2024, Нядзеля, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змова 97% у дзеянні

11
Змова 97% у дзеянні

Кадравы запас ва ўладаў настолькі малы, што на пасады засталося прызначаць толькі сяброў і сваякоў.

Кадравыя навіны ад Telegram-канала «Нік і Майк». У менскай гімназіі №6 нечакана звольніліся завуч Таццяна Бялт і настаўніца Алена Міклашэвіч. Але гэта не шараговыя працаўнікі сферы адукацыі. Бялт была старшынёй выбарчай камісіі, а Міклашэвіч - яе чальцом. Вынікі выбараў на выбарчым участку №26 былі жорстка сфальсіфікаваныя, за што старшыня і чальцы камісіі былі шальмаваныя з боку жыхароў раёна.

Прайшоў час - і абедзве фігуранткі звольніліся. Мабыць, усё ж прыйшло ўсведамленне зробленага, а таксама таго, што наперадзе новыя электаральныя і новыя правапарушэнні.

«Белтэлекам». У красавіку 2019 года быў затрыманы дырэктар кампаніі Сівадзедаў і пасля прысуджаны за хабар да 7 гадоў пазбаўлення волі. На ягоную пасаду прыйшоў дырэктар Мінскага філіяла Петручэня. А вось сам Менскі філіял з тых часоў без дырэктара. Планавалі на гэтую пасаду прызначыць начальніка Салігорскага вузла, але ён не прайшоў праверку на лаяльнасць - высветлілася, што ставіў подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата. У выніку ледзь не звольнілі нават з Салігорску.

Затым праверылі начальніка Уздзенскага вузла. Аднак высветлілася, што ён падпісаўся за Бабарыку. Змова 97 адсоткаў у дзеянні. Толькі і застаецца, што прызначаць сяброў і сваякоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках