20 траўня 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абвясціла консула Эстоніі персонай нон-грата

1
Расея абвясціла консула Эстоніі персонай нон-грата
МАРТ ЛЯТЭ
ФОТА: EU STUDY WEEKS/VK.COM

У МЗС Эстоніі назвалі абвінавачванні беспадстаўнымі.

МЗС РФ абвясціў персонай нон-грата консула Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Марта Лятэ, затрыманага напярэдадні ФСБ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС РФ.

Паведамляецца, што 7 ліпеня ў МЗС Расеі быў выкліканы часовы павераны ў справах амбасады Эстоніі ў Расеі.

«Расейскім бокам заяўлены рашучы пратэст у сувязі з дзейнасцю ў зборы выведзвестак, несумяшчальнай з дыпламатычным статусам, консула Генеральнага консульства Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Марта Лятэ. Згаданы супрацоўнік эстонскай консульскай установы абвешчаны «persona non grata», яму трэба пакінуць тэрыторыю Расейскай Федэрацыі цягам 48 гадзін», - гаворыцца ў каментары.

У МЗС РФ заявілі, што ўважаюць пазіцыю афіцыйнага Таліна па затрыманню консула вельмі цынічнай.

«Ёсць спраўджаныя довады супрацьзаконнай дзейнасці гэтага эстонскага «дыпламата», які, як вядома, быў затрыманы з довадамі злачынства пры атрыманні ад расейскага грамадзяніна матэрыялаў закрытага характару», - гаворыцца ў каментары.

Як паведамлялася, ФСБ абвясціла аб затрыманні консула Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Марта Лятэ пры спробе атрымаць інфармацыю закрытага характару ад расейца.

У МЗС Эстоніі назвалі беспадстаўным затрыманне эстонскага консула ў Санкт-Пецярбургу і асудзілі гэты крок расейскай улады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках