9 траўня 2024, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч: Лукашэнка - адрэзаная луста

18
Шандаровіч: Лукашэнка - адрэзаная луста
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ

Свет зразумеў, з кім мае дачыненне.

Расейскі пісьменнік і журналіст Віктар Шандаровіч у праграме «Особое мнение» на радыё «Эхо Москвы» выказаўся пра агароджу, якую Літва збіраецца ўзводзіць на мяжы з Беларуссю, каб змагацца з наплывам незадакументаваных мігрантаў, паведамляе euroradio.fm.

На думку пісьменніка, Лукашэнка выкарыстоўвае мігрантаў у якасці адзінкі гандлю і такім чынам помсціць Еўразвязу за санкцыі.

«[Мігранты] - гэта такі расходны матэрыял, вельмі танна дастаўся, таму што яго заваліся - толькі расчыні дзверы. Таму што людзі хочуць патрапіць з тыранічных рэжымаў у Еўропу. Беларусь вельмі ўдала ляжыць на шляху - выдатна! Гэта ў сутнасці разнавіднасць гандлю людзьмі ў 21 стагоддзі», - кажа Шандаровіч.

Пісьменнік уважае, што ў адрозненне ад дэмакратычных краін у тыранічных больш манеўраў:

«Яму пляваць на лёсы людзей і таму ў яго развязаныя рукі. Маленькая Літва спрабуе нешта рабіць. Вядома, манеўранасць Лукашэнкі, яго нахабства дазваляе яму выйграваць тактычна. Стратэгічна тут год як мінімум ужо ўсё зразумела: Лукашэнка - адрэзаная луста».

Таму, уважае пісьменнік, Літва цяпер апынулася паміж молатам і кавадлам, паміж гуманітарным фактарам і проста пагрозай нацыянальнай бяспецы:

«Яна аказваецца проста ў закладніках, таму што для Лукашэнкі арганізаваць наплыў нелегальных уцекачоў з Азіі гэта 2 секунды».

«Свет, здаецца, зразумеў, з кім мае справу», - рэзюмуе Шандаровіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках