10 траўня 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры далі прагноз на другі паўфінал Еўра-2020

4
Букмекеры далі прагноз на другі паўфінал Еўра-2020

Матч Англія - Данія пачнецца а 22:00 паводле Менску.

7 ліпеня а 22:00 паводле менскага часу на стадыёне Уэмблі адбудзецца другі паўфінал Еўра-2020 у якім згуляюць Англія і Данія. Які прагноз на матч даюць букмекеры?

Самы папулярны прагноз букмекераў на ўчорашні паўфінал Італія-Гішпанія апраўдаўся, і каманды сапраўды скончылі асноўны час з лікам 1:1, вырашыўшы зыход паядынку ў серыі пенальці, піша «Новое время».

У сённяшнім паядынку паміж Англіяй і Даніяй шанцы на перамогу адной з каманд адрозніваюцца значна больш.

Відавочна, абсалютная перавага застаецца за англічанамі, а імавернасць перамогі зборнай Даніі - усяго 18%.

Імавернасць таго, што Англія выйграе ў асноўны час - прыкладна 58%, а найбольш папулярны прагноз букмекераў на дакладны лік - 1:0.

Характэрна, што імавернасць перамогі Англіі ў два мячы ў асноўны час прыкладна роўная імавернасці таго, што 90 хвілін гульні скончацца з выніковай нічыёй на табло.

Не самая выгадная стаўка будзе і на агульны паказчык галоў у матчы 2-3, - імавернасць гэтага складае амаль 54%.

Нагадаем, за ўсю гісторыю зборныя Англіі і Даніі сустракаліся 23 разы. У 13 з іх выйграла Англія, а ў пяці - Данія.

Апошні матч паміж камандамі ў Лізе нацый UEFA ў кастрычніку мінулага года скончыўся мінімальнай перамогай Даніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках