11 траўня 2024, Субота, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Забойства прэзідэнта Гаіці мог арганізаваць іншаземец па імені Майк

13
NYT: Забойства прэзідэнта Гаіці мог арганізаваць іншаземец па імені Майк
ЖАВЕНЕЛЬ МАІЗ
ФОТА: GETTYIMAGES

Жавенель Маіз, як мяркуецца, быў забіты групай наймітаў.

Арганізатарам забойства прэзідэнта Гаіці Жавенеля Маіза быў іншаземец па імені Майк, які гаварыў на гішпанскай і ангельскай мовах, - пра гэта піша The New York Times (пераклад - nv.ua).

Гаіцянскі суд 9 ліпеня паведаміў, што двое амерыканцаў, затрыманых праз падазрэнне ў забойстве прэзідэнта краіны, называюць сябе перакладчыкамі наймітаў. З іх слоў, іх не было ў пакоі пад час забойства Маіза. Адзін з амерыканцаў - былы ахоўнік у пасольстве Канады на Гаіці, 35-гадовы Джэймс Саледжас, другі - 55-гадовы Джозэф Вінцэнт.

Амерыканцы сцвярджаюць, што змова актыўна рыхтавалася на працягу месяца, пры гэтым мэтай нібыта было не забіць прэзідэнта, а даставіць яго ў нацыянальны палац. Са слоў Вінцэнта, арганізатарам быў нейкі замежнік па імені Майк.

Прэзідэнта Гаіці Жавенеля Маіза забілі ў ноч на 7 ліпеня ў яго прыватнай рэзідэнцыі. У яго стрэлілі не менш за 12 разоў. Параненую першую лэдзі Марцін Маіз даставілі ў бальніцу Фларыды, цяпер яна ў стабільным стане.

Паводле звестак следства, у атрад наймітаў уваходзілі 26 чалавек, сярод іх былі адстаўныя калумбійскія вайскоўцы. Семярых падазраваных у забойстве Маіза застрэлілі, яшчэ шэсць чалавек былі затрыманыя. Сярод затрыманых - двое амерыканцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках