19 траўня 2024, Нядзеля, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі ежу, якая з'яўляецца карыснай перад сном

3
Медыкі назвалі ежу, якая з'яўляецца карыснай перад сном

Ізраільскія навукоўцы аспрэчылі распаўсюджанае сярод дыетолагаў меркаванне.

Ужыванне вугляводаў (макаронных вырабаў, каш, хлеба і т.д.) на ноч не шкодзіць фігуры. Наадварот, дазваляе скінуць лішнія кілаграмы, а таксама знізіць рызыку развіцця цукровага дыябету і сардэчна-сасудзiстых захворванняў, піша сайт medicina.ua.

Ізраільскія навукоўцы аспрэчылі распаўсюджанае сярод дыетолагаў і фітнэс-трэнераў меркаванне пра шкоду вугляводнай вячэры. Правесці даследаванне іх натхнілі звычаі Рамадана, падчас якога мусульмане галадаюць на працягу дня, а ўвечары прыступаюць да багатай вугляводамі трапезы.

Складаныя вугляводы - гэта выдатная крыніца энэргіі. Да іх належаць хлеб, макаронныя вырабы, рыс і іншыя крупы, а таксама бабовыя культуры. На думку навукоўцаў, дыета, багатая вугляводамі, надае адчуванне сытасці і ўплывае на выпрацоўку гармонаў, неабходных для здароўя сэрца. Таму яна выдатна падыходзіць для людзей, якія жадаюць пазбавіцца ад лішняй вагі.

Навукоўцы адабралі 78 чалавек, палова з якіх елі вугляводы на працягу дня, а другая палова - толькі на вячэру. Праз паўгода даследчыкі ацанілі ўзровень трох гармонаў: лептыну - гармону сытасці, грэліну - гармону голаду і адыпанектыну, зніжэнне якога паказвае на развіццё метабалічнага сіндрому, атэрасклерозу і цукровага дыябету. Выявілася, што ў групе ўдзельнікаў, якая прытрымлівалася «дыеты Рамадана», палепшыўся гарманальны фон. Акрамя таго, у іх паменшылася вага, акружнасць таліі і адсотак тлушчу ў арганізме. Таму калі жадаеце скінуць лішнія кілаграмы, але не можаце прытрымлівацца звычайных дыет, паспрабуйце прыслухацца да парад ізраільскіх навукоўцаў. Бо гэта мара для тых, што худнеюць - есці вугляводы на ноч і станавіцца больш зграбнымі.

Праблема лішняй вагі - то, з чым сутыкаюцца мільёны людзей ва ўсім свеце. Для таго, каб худнець з карысцю для арганізма, прычым так, каб лішнія кілаграмы не вярталіся, варта прытрымлівацца комплекснага падыходу і ігнараваць шматлікія міфы аб пахуданні. Апошнія даследаванні ізраільскіх навукоўцаў паказалі, што калі есці на ноч складаныя вугляводы, фігура не пацерпіць. Гэта цалкам супярэчыць думцы большасці фітнэс-трэнераў і дыетолагаў, але даследаванні былі пацверджаны фактамі. А значыць, не варта адмаўляць сабе ў складаных вугляводах у вячэрні час. Зразумела, у разумных межах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках