11 траўня 2024, Субота, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісту «Трибуны» Івуліну абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту

1
Журналісту «Трибуны» Івуліну абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту

Тэрмін затрымання - два месяцы.

Гульцу ФК «Крумкачы», журналісту Tribuna.com, аўтару канала «ЧестнОК» Аляксандру Івуліну выстаўленае абвінавачванне паводле часткі першай 342-га артыкула КК РБ («Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Журналісту абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Тэрмін затрымання - два месяцы.

Паводле 342 артыкула КК РБ Аляксандру пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Артыкул 342 КК РБ: «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства - караюцца арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў».

Нагадаем, Аляксандр Івулін 4 чэрвеня быў асуджаны на 30 дзён. Яго асудзілі нібыта за сцяг на акне. Справу разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Менска Юлія Блізнюк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках