10 траўня 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйное даследаванне паказала ўзровень уплыву новых мутацый каранавіруса на дзяцей

Буйное даследаванне паказала ўзровень уплыву новых мутацый каранавіруса на дзяцей
ФОТА: HIGHTECH.FM

Новае даследаванне было праведзена ў Вялікабрытаніі.

У дзяцей і падлеткаў «вельмі нізкая» рызыка захварэць ці памерці ад каранавіруса, і новыя штамы віруса не змянілі сітуацыю, паказала буйное даследаванне, праведзенае ў Вялікабрытаніі.

Даследаванне, якое цытуе агенцтва Bloomberg (пераклад - zn.ua), паказала, што сярод амаль паўмільёна хворых дзяцей і падлеткаў выжылі 99,995%. З 61 чалавека, прычынай смерці якіх першапачаткова лічыўся COVID-19, папярэдні дыягназ пацвердзіўся толькі ў 25 чалавек.

Імавернасць перацякання COVID-19 да небяспечных наступстваў таксама невялікая.

Ключавымі групамі рызыкі сярод дзяцей і падлеткаў лічацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі або цяжкімі захворваннямі, кажуць экспэрты. Але нават у гэтай групе рызыкі для тых, хто захварэў ніжэйшыя ў параўнанні з дарослымі.

Даследаванне правялі да выяўлення варыянту COVID-19 «дэльта». Але аўтары даследавання кажуць, што новая мутацыя не паўплывала на паказчыкі смяротнасці сярод дзяцей і падлеткаў.

У сваю чаргу амерыканскія навукоўцы і экспэрты кажуць, што дзве дозы вакцыны абараняюць дарослых ад цяжкай плыні COVID-19 і смерці ад усіх штамаў, што цыркулююць у ЗША, уключаючы варыянт «дэльта». Перад гэтым кампанія Pfizer і яе партнёр BioNTech паведамілі аб працы над бустарным варыянтам ці ж трэцяй дозай сваёй вакцыны ад COVID-19, прызначаны для абароны ад штаму «дэльта». Клінічныя даследаванні могуць пачацца ўжо ў жніўні пры ўмове атрымання ўхвалы рэгулятарамі.

Экспэрты FDA, CDC разам з нацыянальнымі інстытутамі аховы здароўя вывучаюць, ці можа такая бустарная доза быць неабходнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках