14 траўня 2024, aўторак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь сыходзіць у адпачынак: месцы, дзе можна купацца і пазагараць у Менску

1
Беларусь сыходзіць у адпачынак: месцы, дзе можна купацца і пазагараць у Менску
ФОТА: ТК/БЕЛСАТ

Нас чакаюць гарачыя дні.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, наперадзе ў жыхароў сталіцы гарачыя выхадныя - паветра прагрэецца да 32 градусаў. У Менску дзейнічае 21 пляж у пяці зонах рэкрэацыі. Паводле інфармацыі «Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі», пробы ва ўсіх месцах адпачынку адпавядаюць нормам, і там можна загараць, і купацца, піша kp.by.

- Адпавядаюць гігіенічным нарматывам восем пляжаў на Заслаўскім вадасховішчы - №1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 9, два пляжы на вадасховішчы Крыніца - №3, 4, пяць пляжаў на вадасховішчы Дразды - №2, 5, 6 , 7, 8, пяць пляжаў на Цнянскім вадасховішчы - №1, 2, 3, 4, 5, а таксама адзін пляж на Камсамольскім возеры - №1, - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках