Беларуска, якая жыве ў Токіё, ахвочая прытуліць у сябе Крысціну Ціманоўскую
15- 1.08.2021, 19:02
- 23,364
Салідарнасць у дзеянні.
Жыхарка Токіё, ураджэнка Беларусі, ахвочая ў выпадку патрэбы прытуліць у сябе суайчынніцу Крысціну Ціманоўскую - лёгкаатлетку, якую трэнерскі штаб беларускай алімпійскай каманды ў нядзелю наважыў гвалтоўна адправіць на радзіму.
Пра гэта жанчына, якая прыехала ў аэрапорт Ханэда, дзе, як мяркуецца, знаходзіцца беларуская спартоўка, расказала карэспандэнту ТАСС.
"Я даведалася пра навіны з Telegram-каналаў і адразу прыехала [ў аэрапорт]. Яна ж зусім адна, раптам ёй спатрэбіцца дапамога", - расказала спадарыня, якая назвалася Наталляй. Яна таксама падкрэсліла, што ахвочая прытуліць у сябе дома Крысціну Ціманоўскую, калі спартоўцы гэта спатрэбіцца.