19 верасня 2021, Нядзеля, 21:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААЭ дазволілі вакцынаваць ад COVID-19 дзяцей ад трох гадоў

У ААЭ дазволілі вакцынаваць ад COVID-19 дзяцей ад трох гадоў

Пастанова была прынятая пасля шэрагу клінічных выпрабаванняў.

У ААЭ пачнуць вакцынаваць ад каранавіруса дзяцей ва ўзросце ад трох да 17 гадоў кітайскай вакцынай Sinopharm. Пра гэта паведамляе The Guardian (пераклад - nv.ua).

Пастанова была прынятая пасля шэрагу клінічных выпрабаванняў.

У ААЭ ўжо дазволена вакцынаваць прэпаратам Pfizer-BioNTech дзяцей ва ўзросце 12-15 гадоў.

Міністэрства аховы здароўя ААЭ заявіла, што 78,95% насельніцтва краіны атрымалі адну дозу вакцыны, а 70,57% былі цалкам прышчэпленыя.

23 чэрвеня ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах пачалі бясплатна вакцынаваць ад каранавіруса замежных турыстаў.

Турыстам, якія прыбываюць у сталіцу краіны Абу-Дабі, прапануюць зрабіць прышчэпку прэпаратамі Sinopharm і Pfizer, якія раней былі даступныя толькі грамадзянам ААЭ і ўладальнікам дазволу на жыхарства.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».