28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У васьмі краінах выступілі супраць «Паўночнай плыні-2»

3
У васьмі краінах выступілі супраць «Паўночнай плыні-2»
ФОТА: ANGI.RU

«Паўночная плынь-2» - геапалітычны праект.

Група заканадаўцаў з васьмі краін - ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Ірландыі - выступіла супраць будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2», паведамляе РІА Новости.

У дакуменце гаворыцца, што старшыні камітэтаў у міжнародных справах парламентаў працягваюць выступаць супраць будаўніцтва газаправода і выказваюць шкадаванне з нагоды нядаўняга рашэння ЗША і Нямеччыны аднавіць праект.

«Мы ўважаем «Паўночную плынь-2» геапалітычным праектам, накіраваным на пашырэнне ўплыву Расеі на Еўропу шляхам дамінавання на энэргетычным рынку», - адзначаецца ў тэксце заявы. Таксама ўказваецца, што завяршэнне будаўніцтва праекта ўмацуе ўплыў расейскага газу ў еўрапейскіх энэргапастаўках, падвергне небяспецы нацыянальную бяспеку краін-сябраў Еўразвязу і ЗША, а таксама будзе пагражаць «і без таго няўстойлівай бяспецы і суверэнітэту Украіны».

У ліпені прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель прыйшлі да пагаднення што да «Паўночнай плыні-2», у рамках якога ЗША абавязаліся спыніць супрацьдзеянне завяршэнню праекта. Бэрлін абяцаў падтрымліваць энэргетычны сектар Украіны пасля запуску газаправода. Таксама ЗША і ФРГ перасцераглі Расею магчымымі санкцыямі, калі яна будзе выкарыстоўваць транзіт газу для палітычнага ціску на суседнія краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках