3 снежня 2021, Пятніца, 23:05
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У судзе Смалявіцкага раёна будуць разглядаць пазоў супраць Дудзя

3
У судзе Смалявіцкага раёна будуць разглядаць пазоў супраць Дудзя
ЦІМА БЕЛАРУСКІХ

Былыя прадзюсары спевака Цімы Беларускіх падалі на яго і Юрыя Дудзя ў суд.

Былыя прадзюсары беларускага выканаўцы Цімы Беларускіх (Цімафея Марозава) падалі ў суд на яго, а таксама расейскага відэаблогера Юрыя Дудзя, пра гэта паведамілі ў Менскім абласным судзе.

У чэрвені 2021 года Ціма Беларускіх даў вялікае інтэрв'ю расейскаму блогеру, якое ўжо паспела набраць больш за 7 млн праглядаў і 30 тысяч каментароў. Пазоўнікам не спадабаліся выказванні беларускага выканаўцы - яны звярнуліся ў суд для абароны дзелавой рэпутацыі.

- У ходзе інтэрв'ю ўдзельнікамі дыялогу былі ўзняты пытанні пра ўзаемаадносіны Марозава Т.А. з лэйблам «КАУФМАН», абмяркоўваліся нюансы супрацоўніцтва, прычыны сыходу названага артыста. Марозаў Т.А. дапусціў шэраг выказванняў, якія зневажаюць рэпутацыю Разнічэнкі А.Р., Разнічэнкі А.С. як грамадзян і як удзельнікаў гаспадарчых (эканамічных) дачыненняў, а таксама прымяншаюць іх гонар і годнасць, - гаворыцца ў позве.

У верасні 2018 года лэйбл «КАУФМАН» падпісаў з Цімай Беларускіх дамову, якая прадугледжвала перадачу выключных правоў на творы. У студзені 2021 года выканаўца скасаваў супрацоўніцтва з лэйблам, прынятыя абавязанні па ўкладзеных дамовах не выконвае.

Папярэдняе судовае пасяджэнне адбудзецца 27 жніўня ў судзе Смалявіцкага раёна.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».