Знойдзеныя простыя спосабы абмежаваць перадачу каранавіруса
- 21.08.2021, 12:03
- 9,472
Даследнікі з Гальле-Вітэнбэрскага ўніверсітэта вывучылі перадачу SARS-CoV-2 на канцэрце ў жніўні 2020 года.
Перадача каранавіруса падчас масавых мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях можна абмежаваць з дапамогай некалькіх спосабаў, сярод якіх эфектыўная вентыляцыя і ўзмацненне жорсткасці мер гігіены, высветлілі нямецкія навукоўцы. Артыкул даследнікаў апублікаваны ў часопісе Nature Communications.
Абмежаванні на правядзенне масавых мерапрыемстваў сталі аднымі з самых распаўсюджаных мер падчас пандэміі каранавіруса. Даследнікі з Гальле-Вітэнбэрскага ўніверсітэта ў сваім экспэрыменце вывучылі перадачу SARS-CoV-2 на поп-канцэрце ў жніўні 2020 года. Даследнікі прааналізавалі кантакты 1212 наведвальнікаў мерапрыемствы пры трох розных сцэнарах: пры адсутнасці абмежаванняў, а таксама пры сярэдніх (шахматнае рассаджваннеі двухразовае павелічэнне колькасці выхадаў) і жорсткіх абмежаваннях (рассаджванне удзельнікаў на адлегласці ан 1,5 метра і чатырохразовае павелічэнне колькасці выхадаў).
У сярэднім кожны, хто знаходзіўся на канцэрце, кантактаваў з дзевяццю людзьмі. Часцей за ўсё кантакты адбываліся на ўваходзе і выхадзе з памяшкання, прычым пры адсутнасці абмежаванняў узнікалі сітуацыі, калі людзі маглі кантактаваць на працягу больш чым пяці хвілін.
Створаная навукоўцамі на аснове эмпірычных звестак мадэль распаўсюджвання каранавіруса ў закрытых памяшканнях паказала, што пры больш хуткім паветраабмене адзін чалавек на канцэрце з чатырма тысячамі наведвальнікаў у сярэднім заражаў тры-чатыры чалавекі, у той час як пры больш павольным - 25-26. Больш строгія патрабаванні гігіены таксама зніжалі сярэдні лік заражаных. Масавыя мерапрыемствы, дзе прымяняюцца такія меры, не будуць мець істотнага ўплыву на распаўсюд каранавіруса, мяркуюць даследнікі.