28 лiстапада 2021, Нядзеля, 13:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: Лукашэнка з запалам пляце сабе вяроўку

26
Аляксандр Няўзораў: Лукашэнка з запалам пляце сабе вяроўку
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Беларускі дыктатар пазайздросціць Чаўшэску і Садаму.

Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў расказаў, што чакае Лукашэнку.

– Лукашэнка захоплена, з запалам пляце сабе вяроўку. Малайчына аграном, так і трэба. Ягоныя рэпрэсіўныя ініцыятывы адкрыта шызафрэнічныя і даўно перайшлі межы неабходнага. Ён канчаткова звар'яцеў на саджальніцтве, катаваннях, прысудах і запалохваннях, але гэта вельмі добра. Зноў паўсталыя беларусы будуць ведаць, што адступаць ім няма куды, што нельга будзе прайсціся, памахаць шарыкам, пакрычаць пра таракана і разбрысціся да наступных выходных. Так што наступіць момант, калі Аляксандр Рыгоравіч пазайздросціць Чаўшэску і Садаму, дый зразумее, што гэтыя хлопцы яшчэ вельмі лёгка абышліся, – падзяліўся меркаваннем Няўзораў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».