18 верасня 2021, Субота, 16:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія памежнікі будуць вяртаць нелегалаў у Беларусь

42
Літоўскія памежнікі будуць вяртаць нелегалаў у Беларусь
ФОТА: DELFI

Міграцыя можа быць толькі легальнай.

Кіраўніца аперацый дзяржаўнай надзвычайнай сітуацыі ў Літве Агне Білатайтэ прыняла пастанову, што ўсе службы, якія адказваюць за ахову дзяржаўнай мяжы, павінны прыняць усе неабходныя захады, прапісаныя ў законе для аховы мяжы і зрабіць усё, каб яе ў неналежных месцах не маглі перасекчы нелегалы, паведамляе delfi. lt.

Пастанова была прынятая з улікам таго, што маштабы гібрыднай агрэсіі з боку Беларусі растуць і з моманту абвяшчэння надзвычайнай сітуацыі плынь нелегалаў вырасла ў разы.

"Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы - кампетэнтныя, яны могуць прымаць тактычныя меры ў такіх сітуацыях. Мяжу Літвы павінны абараняць усімі законнымі спосабамі ад усялякага незаконнага перасячэння, як інструмента гібрыднай атакі, якую цяпер праводзяць супраць Літвы. Людзей, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу ў забароненых месцах, павінны расцэньваць як злачынцаў, якія маюць намер учыніць супрацьзаконнае дзеянне - незаконна перайсці мяжу", - сказала Білатайтэ.

У працэсе аховы дзяржаўнай мяжы і для яе абароны ад нелегальных мігрантаў памежнікаў абавязалі накіроўваць просьбітаў прытулку да найбліжэйшага міжнароднага кантрольна-прапускнога пункта або ў дыппрадстаўніцтва.

Старшыня парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас сказаў, што дзяржаўную мяжу павінны ахоўваць, а памежнікі не павінны выконваць функцыі адміністратараў гатэляў.

"Мы з году ў год гаворым пра гібрыдныя пагрозы, гібрыдную агрэсію, але калі мы наўпрост сутыкаемся з гэтай пагрозай, мы па-ранейшаму кіруемся ўжо неактуальнымі інструкцыямі і састарэлым мысленнем. Рэжым Лукашэнкі сёння паведаміў, што адкрываюцца дадатковыя авіярэйсы ў тры ірацкія гарады. Нелегальныя мігранты свядома супрацоўнічаюць з беларускім рэжымам і нахабна, цынічна і беспакарана парушаюць законы Літвы. Міграцыя можа быць толькі легальнай. Нелегальная міграцыя як частка гібрыднай атакі толькі кампраметуе інстытут абгрунтаванага палітычнага прытулку. Таму я вітаю рашучасць улады і прыняцце жорсткіх мер для спынення гібрыднай атакі Беларусі супраць нашай краіны. Як вынікае з рэзалюцыі, прынятай на пазачарговай парламенцкай сесіі ў сярэдзіне ліпеня, у якой мы прапанавалі выканаўчай улады распачаць "ўсе меры для ўрэгулявання гібрыднай пагрозы, сёння структуры ўнутраных спраў абавязалі ўжываць супраць нелегальных мігрантаў спецыфічныя меры і неадкладна вяртаць іх на тэрыторыю Беларусі. Я паслядоўна выступаю за выкарыстанне такіх мер, бо гэтага патрабуе цяперашняя сітуацыя. Давайце падтрымаем дзеянні САДМ і іншых якія дапамагаюць ім супрацоўнікаў сістэмы ўнутраных спраў у ажыццяўленні гэтай пастановы для абароны мяжы Літвы", - пісаў у Facebook палітык.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».