5 траўня 2024, Нядзеля, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя таксама мяркуе прышчапляць трэцяй дозай сваіх падданых

1
Швэцыя таксама мяркуе прышчапляць трэцяй дозай сваіх падданых

Але налета.

Трэцюю дозу вакцыны ад Covid-19 большасць насельніцтва Швэцыі атрымае ў 2022 годзе. У канцы восені людзям з групы рызыкі прапануюць дадатковую дозу, паведаміла ў аўторак Швэдскае агенцтва грамадскай аховы здароўя, паведамляе «Люстэрка тыдня. Україна».

На думку швэдскіх спецыялістаў, маштабы цяпер няясныя і залежаць, сярод іншага, ад магчымых новых варыянтаў віруса і ад таго, што розныя даследаванні пакажуць аб ахоўным эфекце вакцын з цягам часу. Агенцтва таксама сочыць за развіццём падзей у краінах, якія апярэджваюць Швэцыю ў рабоце па вакцынацыі.

Паводле ацэнак Агенцтва грамадскай аховы здароўя, вакцынацыя дарослага насельніцтва дзвюма дозамі будзе скончаная ўвосень. Затым прэпарат будзе прапанаваны 16-17-гадовым падлеткам, а таксама дарослым, якія на розныя прычыны раней не былі прышчэплены.

Восенню, аднак, дадатковую дозу прышчэпкі прапануюць людзям, якія жывуць у дамах састарэлых, і старэйшыя за 80 гадоў або маюць паніжаны імунітэт.

Са слоў галоўнага эпідэміёлага краіны Андэрса Тэгнела, «выкараніць вірус немагчыма». «Таму праца ў вакцынацыі павінна быць доўгатэрміновай і засяроджанай на зніжэнні сур'ёзных захворванняў і смяротнасці», - падкрэслівае Тэгнел.

Ён дадаў, што вакцынацыя жыхароў у раёнах з нізкім узроўнем вакцынацыі па-ранейшаму павінна заахвочвацца. У Швэцыі гэтая праблема ў асноўным закранае прыгарады, дзе жывуць імігранты. Папярэднія даследаванні паказалі, што людзі з Афрыкі найбольш насцярожаныя.

У Швэцыі прынамсі адной дозай вакцыны прышчэпленыя 78% дарослага насельніцтва, дзве дозы атрымалі ўжо 51% швэдаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках