11 траўня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальны ўдар: кібер-партызаны ўзламалі базы звестак галоўнай управы кадраў МУС

60
Знішчальны ўдар: кібер-партызаны ўзламалі базы звестак галоўнай управы кадраў МУС

Аперацыя «Спякота» прадаўжаецца.

«Кібер-партызаны» працягваюць наносіць знішчальныя ўдары па сістэме.

На гэты раз яны заявілі аб паспяховым узломе базы звестак галоўнай управы кадраў МУС, у якой захоўвалася ўся інфармацыя пра супрацоўнікаў ведамства і іх службовая гісторыя.

У якасці пацверджання паспяховай аперацыі хакеры апублікавалі анкеты з асабістымі звесткамі супрацоўнікаў спецпадраздзялення МУС у барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».

«Зноў намі былі ўзламаныя базы да якіх мела доступ «вузкае кола абмежаваных людзей». Як так? Ніколі такога не было, і вось зноў.

Такім чынам - скандалы ўсё яшчэ не скончыліся, інтрыгі мы працягваем плесці, а расследаванні ўнутры прагнілай сістэмы МУС зайшлі ў нявыкрутку.

У гэтай базе звесткі ЎСІХ супрацоўнікаў МУС і іх службовая гісторыя. Цяпер, вы ўсё ў нас на ўліку, красаўцы! Прозвішчы, пасады, дні дзе вы служылі і што рабілі», - напісалі «Кібер-партызаны».

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках