10 траўня 2024, Пятніца, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі рэальную дату з'яўлення каранавіруса COVID-19

5
Медыкі назвалі рэальную дату з'яўлення каранавіруса COVID-19

Нечаканыя лічбы былі агучаныя кіраўніцтвам універсітэцкага шпіталя Жэневы.

Сітуацыя з каранавірусам дагэтуль застаецца досыць сур'ёзнай, з'яўленне новых штамаў, такіх як «Дэльта», не даюць знікнуць пандэміі ва ўсім свеце. Нягледзячы на тое, што колькасць шпіталізацыі ва Украіне трохі знізілася, як і смяротнасць, спецыялісты прагназуюць новую хвалю захворвання ўжо восенню.

І дагэтуль не сціхаюць спрэчкі пра паходжанне віруса. Кіраўнік службы прафілактыкі і кантролю інфекцыйных захворванняў універсітэцкага шпіталя Жэневы, швайцарскі вынаходнік формулы антысептыку для рук Дыдзье Пітэ, заявіў у інтэрв'ю, што вірус SARS-CoV-2 можа існаваць у свеце з 2013 года.

З ягоных слоў, гэта не сведчыць пра тое, што SARS-CoV-2 быў створаны ў лабараторыі, «але гэта кажа пра тое, што, магчыма, ад нас утаілі той факт, што вірус, вельмі падобны на COVID-19, быў знойдзены ўжо ў 2013 годзе, восем гадоў таму.

«А каб вірус стаў пандэміяй, неабходна, каб ён ужо нейкі час цыркуляваў у прыродзе. Так што, магчыма, гэты вірус быў з намі значна даўжэй, чым мы можам уявіць», - адзначыў Пітэ.

Экспэрт дадаў, што былі і іншыя ненаўпроставыя ўказанні на гэта. Пітэ падкрэсліў, што гэтая сітуацыя заслугоўвае дэталёвага расследавання. Не толькі каб лепш разумець, колькі часу неабходна вірусу, каб развіцца да маштабу сусветнай пандэміі, але і для таго, «каб лепш адрэагаваць наступным разам у плане прадухілення такіх сітуацый».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках