10 траўня 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Ёсць сігналы, што Лукашэнка шукае патэнцыйных мігрантаў у іншых краінах

9
Кіраўнік МЗС Літвы: Ёсць сігналы, што Лукашэнка шукае патэнцыйных мігрантаў у іншых краінах
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЕРГІС

Узурпатар вядзе перамовы з Марока і Пакістанам.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што мае звесткі аб тым, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі шукае патэнцыйных нелегальных мігрантаў не толькі ў Іраку, але і ў іншых краінах, паведамляе lrt.lt.

Міністр адзначыў, што на мінулым тыдні стала вядома пра перамовы, якія А. Лукашэнка вядзе з Марока, а зараз з'явілася інфармацыя, што перамовы вядуцца і з Пакістанам.

Г. Ландсбергіс адзначыў, што пакуль не ясна, наколькі перамовы эфектыўныя і якая іх мэта.

«Ці з'яўляецца гэта сродкам палітычнага ціску? Відавочна, што яны спрабуюць стварыць больш аднаго маршруту ў Менск», - сказаў літоўскі міністр.

«Хутчэй за ўсё, гэта ці спроба пашыраць паток мігрантаў, што небяспечна як для Літвы, так і для ўсяго ЕЗ, або спроба знайсці замену ірацкаму маршруту, калі ЕЗ усё ж атрымаецца яго закрыць», - дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках