19 траўня 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША «скрыжавалі» F-16 з бізнэс-джэтам

У ЗША «скрыжавалі» F-16 з бізнэс-джэтам

Для чаго?

У ЗША з'явіліся здымкі самалёта з незвычайным вонкавым выглядам. Канструктары скрыжавалі насавую частку знішчальніка F-16 з бізнэс-джэтам Bombardier CRJ-700 для выпрабаванняў новага радара. Пра гэта паведамляе The Drive.

Гэты самалёт –лятучая лабараторыю для тэставання абсталявання тактычных самалётаў. Гэта абумовіла незвычайную форму пярэдняй часткі CRJ-700. Самалёт атрымаў насавы абцякальнік знішчальніка F-16 з новай радыёлакацыйнай станцыяй (РЛС) AN/APG-83 SABR.

Мэтай выпрабаванняў была праверка сумяшчальнасці новага радара з сістэмай радыёэлектроннай барацьбы NGEW. Віцэ-прэзідэнт Northrop Grumman Джэймс Конрай падкрэсліў, што выпрабаванні паказалі поўную сумяшчальнасць двух комплексаў. З 2022 года F-16 ВПС ЗША атрымаюць новую РЭБ-сістэму.

Эксплуатацыя шматфункцыянальных знішчальнікаў F-16 пачалася ў 1974 годзе. Выпуск сучасных мадыфікацый самалёта працягваецца, што зрабіла F-16 адным з самых распаўсюджаных баявых самалётаў у свеце. Выпушчана больш за чатыры тысячы машын.

фото: Tomás Del Coro/Wikicommons
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках