28 кастрычнiка 2021, Чацвер, 14:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Гора-кіраўнік. Калі «выбухне» «Гродна Азот»?

19
Гора-кіраўнік. Калі «выбухне» «Гродна Азот»?

Беларускія кібер-партызаны прадаўжаюць публікаваць асабістыя звесткі набліжаных да дыктатара Лукашэнкі.

Падчас аперацыі «Спякота» кібер-партызаны здабылі інфармацыю пра адыёзнага кіраўніка ААТ «Гродна Азот» Ігара Ляшэнку. Уся кар'ера гэтага дзеяча - чарада правалаў і скандалаў, ілюстрацыя слабасці і некампетэнтнасці ўсяго лукашэнкаўскага апарата, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР).

Ігар Ляшэнка пачынаў на Гомельскім хімічным заводзе, дзе працаваў на пасадзе дырэктара і адрозніваўся хамскім стаўленнем да працоўных. Са сведчанняў калег, адзін з падначаленых супрацоўнікаў Ляшэнкі нават зрабіў спробу скончыць жыццё самагубствам. Рабочых Ляшэнка называў «быдлам» і прапаноўваў ім, «як кітайцам», моўчкі працаваць і радавацца заробку 50 даляраў і кубку рысу.

З 2013 года Ляшэнка працаваў у канцэрне «Белнафтахім»: спачатку на пасадзе першага намесніка старшыні, а затым на пасадзе старшыні. Падчас ягонай працы прадпрыемства скалыналі карупцыйныя скандалы, якія прывялі да арышту шэрагу кіраўнікоў. Дарэчы, менавіта падчас кіравання Ігара Ляшэнкі ў Беларусі імкліва пачалі расці кошты паліва, сітуацыя ў нафтаперапрацоўчай галіне прыкметна пагоршылася.

Нягледзячы на гэта, 18 жніўня 2018 года Ляшэнка становіцца віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Сяргея Румаса. Ён павінен быў курыраваць пытанні развіцця прамысловасці, у тым ліку абаронных галін, нафтахімічнага і энэргетычнага комплексаў. Аднак і тут правал ішоў за правалам і ў сакавіку 2020 года Ляшэнка быў зняты з пасады «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Новым месцам працы стала прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба», што варта расцэньваць як відавочнае паніжэнне.

Цягам года пра Ляшэнку нічога не было чуваць. І раптам 26 студзеня 2021 года асабістым загадам Лукашэнкі некампетэнтны кіраўнік быў прызначаны гендырэктарам ААТ «Гродна Азот».

На гэтай пасадзе Ляшэнка зноў вызначыўся хамскім стаўленнем да рабочых, масавымі звальненнямі спецыялістаў і бясконцымі аварыямі на прадпрыемстве. З тых часоў, як ён стаў дырэктарам, на «Гродна Азоце» адбыліся наступныя надзвычайныя сітуацыі:

Толькі за сакавік двойчы выйшла з ладу сістэма кіравання цэха «Метанол». На вытворчасці адсутнічаў вадарод. Праз аварыю былі спыненыя цэхі «Цыклагесанон», «Гідраксіламінсульфат» і іншыя спажыўцы вадароду.

4 красавіка падчас зліву вадкай серы з цыстэрны адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў, пачалося задымленне прадуктаў серы. Вытворчы працэс быў пад пагрозай прыпынення.

19 красавіка праз аварыйную сітуацыю на падстанцыі адбылося пазапланавае прыпыненне цэха «Аміяк-4».

7 ліпеня спыніліся адразу два аддзяленні новай вытворчасці «Акікас» і «Карбамід-3».

8 ліпеня адбылося новае надзвычайнае здарэнне: у цэху «Карбамід-2» адбыўся пропуск вадкага аміяку з трубаправода.

4 жніўня адбылося пазапланавае прыпыненне аддзялення азотнай кіслаты цэха «Акікас».

2 верасня пры планавым абыходзе абсталявання печы рыформінгу аператыўным персаналам была выяўленая расколіна на пераходным конусе пад'ёмнай трубы 12 шэрагу з заканчэннем канвертаванага газу. З 10 верасня спыненыя цэхі «Аміяк-3» і «Карбамід-3».

І гэта яшчэ не ўсё. Магчыма, калі вы чытаеце гэты матэрыял, на «Гродна Азоце» пад кіраваннем некампетэнтнага халуя Лукашэнкі адбываецца чарговая аварыя.

Рабочыя прадпрыемства вельмі незадаволеныя цяжкімі ўмовамі працы, грубым стаўленнем кіраўніцтва, звальненнем кваліфікаваных кадраў і зніжэннем заробкаў. Пратэстныя настроі напальваюцца, спее забастоўка.

У знак салідарнасці з рабочымі «Гродна Азоту» кіберпартызаны далі беларускаму аб'яднанню рабочых (БАР) звесткі з асабістай справы іх дырэктара:

ІГАР ВАСІЛЬЕВІЧ ЛЯШЭНКА

LIASHENKA IHAR

Дата нараджэння 11.5.1974

Серыя і нумар пашпарта MP3692127

Асабісты нумар 3051174H060PB6

Мабільныя нумары:

A1 375296741105

MTS 375297871200

Самае цікавае, што Ігар Васільевіч Ляшэнка прапісаны ў пасёлку Дразды, дзе знаходзіцца менская рэзідэнцыя дыктатара Лукашэнкі і дзе пражывае ягонае найбліжэйшае асяроддзе. У здабытых кіберпартызанамі дакументах месца прапіскі дырэктара: «Менск, афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Дразды», 22-1».

Акрамя таго, Ляшэнка валодае кватэрай у Менску на вуліцы Алібегава, 34-99. Маецца кватэра і ў жонкі на адрас: Гомельская вобл., г. Гомель, вул. Транзітная 3-я, 12, нягледзячы на прапіску ў тым жа Гомелі на вуліцы Войкава, 81-10.

Кібер-партызаны далі звесткі шлюбнай пары Ляшэнкаў:

ЛЯШЭНКА ІРЫНА МІХАЙЛАЎНА

LIASHENKA IRYNA

Дата нараджэння: 8.09.1974

Асабісты нумар: 4190874H021PB9

Мабільныя тэлефоны:

A1 375296861105

A1 375296987874

Жонка валодае аўтамабілем «Міцубісі Паджэра» (серабрысты металік), нумар 0074BE3, аднак на аўтамабілі ездзіць сам Ігар Ляшэнка.

Старэйшая дачка Ігара Ляшэнкі прапісаная ў горадзе Гомелі ў іншай, асобнай кватэры на адрас: вул. Ільіча. Таксама сталі вядомыя яе пашпартныя звесткі:

ЛЯШЭНКА АНГЕЛІНА ІГАРАЎНА

LIASHENKA ANHELINA

Дата нараджэння 7.8.1997

Асабісты нумар 4080797H011PB8

Акрамя Ангеліны сям'я мае яшчэ дваіх непаўналетніх дзяцей: Ягора 2008 года і Кірыла 2006 года нараджэння.

Падпісвайцеся на Тelegram-канал БАР - Беларускае аб'яднанне рабочых.