8 траўня 2024, Серада, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Нямеччыны звярнуўся да краін Балтыі

3
Прэзідэнт Нямеччыны звярнуўся да краін Балтыі
ФРАНК-ВАЛЬТЭР ШТАЙНМАЕР

NATO не пакіне краіны Балтыі сам-насам з пагрозамі.

Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў занепакоенасць праз вайсковую напружанасць на ўсходнім флангу NATO. Пры гэтым ён запэўніў краіны Балтыі ў салідарнасці Паўночнаатлантычнага альянсу.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта Нямеччыны.

«Не праходзіць і дня без таго, каб расейскія вайсковыя самалёты не падняліся ў неба над Балтыйскім морам. Усё часцей пры гэтым яны парушаюць паветраную прастору вашых дзяржаў», - заявіў Штайнмаер.

Прэзідэнт Нямеччыны падкрэсліў, што сітуацыя з пагрозамі і рызыка ўзнікнення інцыдэнтаў з моманту незаконнай акупацыі Крыма і Данбаса, з моманту сцягвання расейскіх войскаў да мяжы Украіны сталі настолькі сур'ёзнымі, якімі не былi ўжо даўно.

«У гэтай сітуацыі вы - не самотныя. Хто пагражае дзяржавам Балтыі, той пагражае і ўсяму NATO, той пагражае Нямеччыне», - дадаў ён.

Штайнмаер дадаў, што Бундэсвер узначальвае кантынгент Паўночнаатлантычнага альянсу ў Літве, а нямецкія вайскова-паветраныя сілы ў парадку ратацыі з іншымі партнёрамі па Альянсе абараняюць паветраную прастору над Балтыйскім морам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках