11 траўня 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі заявілі пра снайпераў з беларускага боку

2
Польскія памежнікі заявілі пра снайпераў з беларускага боку

На мяжы заўважаныя салдаты з узбраеннем і экіпіроўкай для баявых дзеянняў.

Памежная служба Польшчы апублікавала фатаграфіі беларускіх сілавікоў на мяжы. У Варшаве сцвярджаюць, што ў не звычайных для гэтых месцаў салдатаў ёсць у тым ліку снайперскія вінтоўкі.

«Супрацоўнікі Памежнай аховы ўжо доўгі час назіраюць з беларускага боку ля мяжы з Польшчай афіцэраў і салдатаў, якіх раней не бачылі ля мяжы. Іхнія форма і рыштунак могуць паказваць на тое, што яны адносяцца не да памежных службаў», – паведамілі польскія памежнікі ў Twitter.

Гэтае паведамленне пацвердзіў Станіслаў Жарын, прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы.

Паводле ягоных словаў, у прымежнай паласе з польскай тэрыторыяй апазнаныя вайскоўцы паветрана-дэсантных падраздзяленняў, падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння КДБ ці АМАПа.

«Некаторыя салдаты валодаюць, акрамя іншага, снайперскімі вінтоўкамі. На мяжы з польскай тэрыторыяй з'яўляюцца салдаты з частак, якія займаюцца не аховай мяжы, а баявымі дзеяннямі», – напісаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках