5 траўня 2024, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАР: На МТЗ адбываюцца цікавыя рэчы

22
БАР: На МТЗ адбываюцца цікавыя рэчы

Начальства завода ў паніцы.

На Менскім трактарным заводзе (МТЗ) адбываюцца цікавыя рэчы: па ўсім заводзе носяцца начальнічкі з белым рыззём і віскочуць, што ўсюды брудна. Напэўна, яны ўвесь гэты час думалі, што працуюць у шпіталі, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР).

Па адной толькі кухні выпісалі 60 заўваг, прэміі і даплаты не атрымае ніхто. Мадэльны цэх, напрыклад, будзе заўтра замест працы ўвесь дзень мыць і фарбаваць кожны кут. Мабыць, кіраўнікі забыліся пра планы выпрацоўкі і пра службовыя інструкцыі.

У ЦТСЛ пазапланавую шуміху праводзяць у суботу. Таксама правяраюць кузню, ЦЭШ і другі ліцейны.

Цікава, да чаго б гэта? Але гэта не галоўнае. Галоўнае, што ніхто працаваць не будзе.

Падпісвайцеся на Тelegram-канал БАР - Беларускае аб'яднанне рабочых.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках