11 траўня 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пасля акцыі КПРФ пратэстоўцы пайшлі да Крамля і будынка Дзярждумы

7
У Маскве пасля акцыі КПРФ пратэстоўцы пайшлі да Крамля і будынка Дзярждумы

Пратэстоўцы скандавалі «Пуцін - злодзей».

У Маскве некалькі дзясяткаў чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыі КПРФ на Пушкінскай плошчы, накіраваліся да Чырвонай плошчы і будынка Дзярждумы. Паліцыя затрымала аднаго з актывістаў, паведамляе «Дождь».

Пратэстоўцы скандавалі «Пуцін - злодзей», «ФСБ - ганьба Расеі» і «Свабоду палітвязням».

Да будынка Дзярждумы пад'ехалі аўтазакі. Пазней паліцыя пачала адціскаць людзей з Чырвонай плошчы.

Нагадаем, удзень 25 верасня прыхільнікі КПРФ сабраліся на акцыю супраць фальсіфікацый выбараў у Дзярждуму. Паліцыянты папярэджвалі прысутных аб тым, што сход не ўзгоднены, аднак нікога не затрымлівалі.

Пасля акцыі дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Валерый Рашкін заявіў, што такая ж акцыя запланавана ў наступную суботу, 2 кастрычніка.

Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў прапусціў акцыю праз удзел у сустрэчы лідараў парламенцкіх партый з Пуціным. Са слоў Рашкіна, Зюганаў хоча данесці пазіцыю камуністаў прэзідэнту РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках