5 траўня 2024, Нядзеля, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідуць замаразкі: калі чакаць «мінус»

2
У Беларусь ідуць замаразкі: калі чакаць «мінус»

Сіноптыкі падзяліліся прагнозам.

Пакуль што ў Менску сонечна і адносна цёпла. І хоць на гэтым тыдні камфортная плюсавая тэмпература да +15.. +17°С захаваецца, чакаюцца і першыя замаразкі, паведамляе Белгідрамет.

Сёння, 28 верасня, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўдзень +10.. +16°С, у Менску - да +14°С.

29-30 верасня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, які змяшчаецца з Ленінградскай на Цвярскую вобласць Расеі.

У сераду 29 верасня воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень па паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1.. +7°С, у асобных раёнах на глебе магчымы слабыя замаразкі 0.. -2°С, тэмпература паветра ўдзень +8.. +15°С, у Менску - да +12°С.

30 верасня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па крайнім захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень па захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1.. +7°С, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі на глебе і месцамі ў паветры замаразкі 0.. -3°С; тэмпература паветра ўдзень +9.. +15°С, у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі месцамі да +17°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках