7 траўня 2024, aўторак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦРУ адклікала свайго рэзідэнта ў Сербіі праз сімптом «гаванскага сіндрому»

1
ЦРУ адклікала свайго рэзідэнта ў Сербіі праз сімптом «гаванскага сіндрому»

Гаванскі сіндром утрымлівае шэраг неўралагічных сімптомаў.

Цэнтральнае выведвальнае кіраванне (ЦРУ) ЗША адклікала з Сербіі свайго рэзідэнта. Бо ў яго выявілі неўралагічныя сімптомы, якія лічаць праявай «гаванскага сіндрому».

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на The Wall Street Journal.

Паводле звестак выдання, інцыдэнт стаў адным з апошніх выпадкаў, калі амерыканскія служачыя за мяжой скардзіліся на праблемы са здароўем.

«За апошнія 90 дзён было некалькіх іншых зафіксаваных выпадкаў», - заявіў прафесар неўралогіі Джорджтаўнскага ўніверсітэта Джэймс Джардана.

З ягоных слоў, справаздачы аб гэтых выпадках лічацца сапраўднымі, бо ўтрымліваюць «правераныя паказчыкі здароўя» і былі зафіксаваныя як у Злучаных Штатах, так і за мяжой.

Адзначым, што гаванскі сіндром утрымлівае шэраг неўралагічных сімптомаў, уключаючы галавакружэнне, млоснасць, галаўныя болі і праблемы са слыхам, якія назіраліся ў лістападзе 2016 года ў некаторых супрацоўнікаў пасольстваў Канады і ЗША ў Гаване і сябраў іх сем'яў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках