2 траўня 2024, Чацвер, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падымаюць падаткі для рэпетытараў, вядоўцаў вяселляў, цырульнікаў і будаўнікоў

1
У Беларусі падымаюць падаткі для рэпетытараў, вядоўцаў вяселляў, цырульнікаў і будаўнікоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: ZERKALO.IO

Ёсць сэнс далучыцца да страйку.

Улады хочуць падняць адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў, якія працуюць без ІП. Да прыкладу, для рэпетытараў у Менску – з 40 да 43 рублёў на месяц, а для будаўнікоў – з 143 да 153 рублёў. Магчымыя новаўвядзенні прадугледжаныя праектам змяненняў Падатковага кодэкса, які 28 верасня апублікавалі на сайце Мінфіна.

Сайт zerkalo.io паглядзеў, як могуць змяніцца стаўкі адзінага падатку для прадпрымальнікаў і фізічных асобаў, якія працуюць без ІП.

Адзіны падатак за распрацоўку вэб-сайтаў, наладу кампутараў і ўсталяванне праграмнага забеспячэння ў Менску, да прыкладу, хочуць падняць да 124 рублёў (цяпер – 116 рублёў), у абласных цэнтрах і Менскім раёне – да 108 рублёў (цяпер – 101 рубель). У такіх гарадах, як Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацак, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск, гэты збор з наступнага года можа павялічыцца да 98 рублёў (сёння – 91 рубель ), а ў астатніх населеных пунктах – да 48 рублёў (цяпер – 45 рублёў).

За музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў (да прыкладу, паслугі тамады) хочуць устанавіць адзіны падатак для Менска 136 рублёў (цяпер – 127 рублёў), а для абласных цэнтраў і Менскага раёна – 118 рублёў (сёння – 110 рублёў).

Адзіны падатак за рэпетытарства ў Менску можа вырасці да 43 рублёў (цяпер – 40 рублёў), у абласных цэнтрах – да 38 рублёў (сёння – 35 рублёў).

Для тых, хто займаецца будаўнічымі працамі і выплачвае адзіны падатак, збор у Менску можа вырасці да 153 рублёў за месяц. Цяпер ён складае 143 рублі. Размова ў тым ліку пра тынкавыя, малярныя, шкляныя працы, працы ва ўладкаванні пакрыццяў падлогі і абліцоўванні, устаноўцы дзвярэй і вокнаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках