2 траўня 2024, Чацвер, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскім вайскоўцам дазволілі адкрываць агонь у адказ у раёне ААС

19
Украінскім вайскоўцам дазволілі адкрываць агонь у адказ у раёне ААС

Дырэктыву падпісаў галоўнакамандавальнік Узброенымі сіламі Украіны.

Украінскім вайскоўцам ў раёне ААС дазволена адкрываць агонь у адказ па расейскіх баевіках без узгаднення з вышэйшым кіраўніцтвам. Такую дырэктыву падпісаў галоўнакамандавальнік Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны. Пра гэта паведаміў шэраг ваенных журналістаў і блогераў, якія сустрэліся з Залужным, піша Babel.

Камандзіры на месцы могуць самі прымаць пастановы – у залежнасці ад сітуацыі.

Паведамляецца, што камандзірам дазволена ўжываць усё даступнае ўзбраенне. Таксама загадам Залужны пазбавіў вайскоўцаў ад патрэбы запаўняць лішнюю дакументацыю.

Акрамя таго, Залужны паведаміў, што ўдарныя беспілотнікі Bayraktar «пераехалі са складоў» і ўжо выконваюць баявыя задачы. Пра гэта ён раней казаў і ў інтэрв'ю «Радыё Свабода», дадаўшы, што ў зоне ААС у поўным складзе працуюць усе контрснайперскія групы, якія ёсць ва УСУ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках