2 траўня 2024, Чацвер, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што цяпер адбываецца ў доме, дзе ўчора быў застрэлены супрацоўнік КДБ

18
Што цяпер адбываецца ў доме, дзе ўчора быў застрэлены супрацоўнік КДБ

Журналісты паказалі, як выглядае лесвічная пляцоўка каля кватэры Андрэя Зэльцэра.

Учора ў доме на вуліцы Якубоўскага ў Менску адбылася страляніна. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да хлопца, які падазраваўся ў тэрарыстычнай дзейнасці, а той застрэліў аднаго з іх і сам загінуў ад стрэлаў у адказ.

«Радыё Свабода» паказала, як сёння раніцай выглядае лесвічная пляцоўка, дзе ўчора разгарнуліся гэтыя падзеі.

Відаць, што дзверы апячатаныя дзвюма кавалкамі чырвонай стужкі, таксама доўгая стужка працягнутая ад каналізацыйнай трубы да электрашчытка. На падлозе ля дзвярэй – сляды крыві.

У двары дома няма ні аператыўнікаў, ні прадстаўнікоў следчых органаў і судмедэкспертаў.

Сусед у пад'ездзе Павал расказаў, што сям'я Андрэя Зэльцэра тут жыве з моманту здачы дома ў 1982 годзе: «Яшчэ дзядуля тут жыў. Яго не ведаў, а вось жонку бачыў часта – шмат працавала, дома бывала рэдка».

Вокны кватэры, у якой вялася стральба, выходзяць на школу, у якую цяпер спакойна ідуць дзеці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках