2 траўня 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВВС: У Менску КДБшнікі застрэлілі IT-мэнэджара

14
ВВС: У Менску КДБшнікі застрэлілі IT-мэнэджара
АНДРЭЙ ЗЭЛЬЦЭР

Улады заявілі, што ён забіў супрацоўніка КДБ.

КДБ Беларусі паведаміў пра забойства свайго супрацоўніка пры спробе правесці ператрус у кватэры жыхара Менска. Гаспадар кватэры нібыта быў забіты у адказ агнём, ягоная жонка затрыманая. Паводле звестак СМІ, забіты мянчук – супрацоўнік буйной IT-кампаніі, паведамляе ВВС.

Дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў змантаванае відэа, знятае з розных ракурсаў – з пад'езда і з кватэры. На адных кадрах людзі ў цывільным на лесвічнай клетцы патрабуюць ад гаспадароў адчыніць дзверы, пагражаючы ў адваротным выпадку ўзламаць іх.

На іншых кадрах, знятых у пакоі, відаць мужчына з паляўнічай стрэльбай, а таксама жанчына, якая здымае тое, што адбываецца, на мабільны тэлефон. Кім зробленыя гэтыя кадры – невядома.

Потым зноў ідуць кадры з лесвічнай клеткі. Людзі ў цывільным б'юць у дзверы кувалдай, потым ускрываюць іх балгаркай і ўрываюцца ў кватэру. Пачынаецца перастрэлка, адзін з тых, хто ўварваўся ў кватэру, падае, відаць кроў.

Жыхар кватэры, які адкрыў агонь у аператыўнікаў, быў забіты ў перастрэлцы. Паводле інфармацыі СМІ, гэта супрацоўнік амерыканскай IT-кампаніі EPAM Systems Андрэй Зэльцэр, які жыў разам з жонкай і сынам-школьнікам у доме 29 па вуліцы Якубоўскага.

"Ягоная 40-гадовая жонка, якая таксама праводзіла відэаздымку злачынства і судзейнічала ягонаму здзяйсненню, затрыманая паводле падазрэння ў суўдзеле забойства супрацоўніка КДБ", – заяўляе СК.

Дзе быў іхні сын падчас перастрэлкі, не паведамляецца.

Паводле звестак выдання "Медиазона", цяпер затрыманая жанчына знаходзіцца ў менскім СІЗА на вуліцы Акрэсціна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках