2 траўня 2024, Чацвер, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадчына Чыжа: Што з'явілася на месцы заправак «Трайпла»

4
Спадчына Чыжа: Што з'явілася на месцы заправак «Трайпла»
ЮРЫЙ ЧЫЖ
ФОТА: KP.BY

Бізнэсмэн да гэтага часу знаходзіцца пад вартай.

На месцы запраўкі збанкрутавалага "Трайпла" Юрыя Чыжа з'явілася запраўка "РАС-ВТС". Паводле звестак АДР, ТАА "РАС-ВТС" была заснаваная ў траўні 2020 года грамадзянінам Расейскай Федэрацыі, паведамляе "Еўрарадыё".

Аднак гэта не даччын праект якой-небудзь расейскай кампаніі, растлумачылі ў ТАА "РАС-ВТС".

– Гэта занадта крутая здагадка. У нас беларуская арганізацыя, якая атрымала ліцэнзію на гандаль нафтапрадуктамі. Мы ўзялі запраўку ў арэнду ў "Трайпла" і пачалі працу. Спадзяюся, усё будзе паспяхова, – адзначае суразмоўца.

Заўважаем, што лагатып "РАС-ВТС" і афармленне запраўкі практычна не адрозніваецца ад афармлення ранейшага брэнда.

– Паколькі запраўка ў арэндзе, а не ва ўласнасці, мы працуем з наяўнай каляровай гамай. Адпаведна, каб не было лішніх выдаткаў на пераабсталяванне, прыкладна так і пакінулі. Ніякай сувязі з "Трайплам" няма, – прадаўжае суразмоўца.

Пакуль у "РАС-ВТС" адна запраўка, а пашырэнне толькі на стадыі задумкі, дзеліцца суразмоўца.

Пры гэтым, як паведамляюць чытачы "Еўрарадыё", запраўка "Трайпла" ў Жодзіне застаецца зачыненай і прыкметаў рэбрэндынгу там няма.

А што з Юрыем Чыжом?

ТАА "Трайпл" прызнанае банкрутам 14 ліпеня 2021, а ягоны ўладальнік Юрый Чыж затрыманы ў сакавіку пасля таго, як ён вярнуўся з Расеі. Бізнэсмэн да гэтага часу знаходзіцца пад вартай. У дачыненні да "Трайпла" пачатая санацыя да 30 чэрвеня 2022 года.

Ва ўказе №326 ад 30 жніўня сказана, што "Трайпл" павінен вярнуць у бюджэт Менска грошы за прэферэнцыі дзяржавы. Гэтыя прэферэнцыі былі дадзеныя кампаніі ў 2008 годзе Аляксандрам Лукашэнкам для будаўніцтва жылля і развіцця жыллёвай інфраструктуры.

Вяртанне сумаў, роўных прэферэнцыям, адносіцца да аб'ектаў, на якіх працавала кампанія Чыжа. Адзін у ваенным гарадку №69 "Уручча" (21 гектар), другі – у ваенным гарадку №31 "Шпіталь" (больш за 4 гектараў).

Юрыя Чыжа затрымалі ўжо другі раз. Упершыню гэта адбылося ў 2016 годзе. Бізнэсмэна падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Тады Чыж выйшаў на волю, кампенсаваўшы страты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках