2 траўня 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ назвалі імя застрэленага супрацоўніка беларускага КДБ

51
СМІ назвалі імя застрэленага супрацоўніка беларускага КДБ

У яго быў пазыўны «Нірвана».

Стала вядомая асоба супрацоўніка КДБ, забітага ў Менску 28 верасня. Яго клічуць Дзмітрый Федасюк. 5 чэрвеня яму споўніўся 31 год. У яго быў пазыўны «Нірвана», адзначае «Еўрарадыё».

Федасюк захапляўся баявымі адзінаборствамі, удзельнічаў у гонках Bison Race.

Нагадаем, што ўчора ў часе «адпрацоўкі адрасоў» у адной з кватэраў мужчына ўчыніў супраціў чэкістам. Ён стрэліў у аднаго з іх з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі ў адказ адкрылі агонь і застрэлілі мужчыну. Паранены супрацоўнік КДБ памёр.

Паводле інфармацыі СМІ, забіты жыхар кватэры – Андрэй Зэльцэр, супрацоўнік кампаніі EPAM Systems.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках