2 траўня 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель зноў дэвальваваўся да ўсіх асноўных валют

Беларускі рубель зноў дэвальваваўся да ўсіх асноўных валют

Што адбылося на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы ў сераду скончыліся ростам даляра і расейскага рубля да максімуму за тры тыдні, паведамляе select.by.

Кошык валют сёння падаражэў на 0,13%, а з пачатку верасня на 0,20%.

Курс даляра вырас яшчэ на 0,0083 BYN да 2,5083 BYN/USD да максімуму за 20 дзён. З пачатку месяца даляр падаражэў усяго на 0,0042 BYN.

Курс еўра падняўся на 0,0036 BYN да 2,9242 BYN/EUR. Еўра даражэе другі дзень, а да гэтага ён знаходзіўся на мінімуме за 406 (!) дзён. З пачатку верасня еўрапейская валюта патаннела на 0,0371 BYN.

Курс расейскага рубля падрос толькі на 0,0007 BYN да 3,4453 BYN/100 RUB - максімум за 23 дні.

Расейскі рубель за апошнія сем дзён даражэе ўжо шостым разам. За гэты час яго кошт вырас на 0,0382 BYN, а з пачатку месяца на 0,0279 BYN.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках