2 траўня 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі скасавалі ўсе жорсткія карантынныя абмежаванні

1
У Швэцыі скасавалі ўсе жорсткія карантынныя абмежаванні

Наведванне масавых мерапрыемстваў і спартовых спаборніцтваў магчымае без даведкі аб выніках тэсту.

У Швэцыі з сённяшняга дня касуюць практычна ўсе захады, уведзеныя праз пандэмію каранавіруса COVID-19.

Цяпер без абмежаванняў можна наведваць кавярні і рэстарацыі, а таксама грамадскія мерапрыемствы, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Касуецца правіла захавання дыстанцыі паміж столікамі ў грамадскіх установах і абмежаванне на колькасць наведвальнікаў у барах і рэстарацыях. Раней групам ва ўстановах неабходна было выконваць адзін ад аднаго дыстанцыю, не меншую за метр і знаходзіцца групай, не большай за восем чалавек.

Скасавалі правілы на наведванне мерапрыемстваў, у тым ліку канцэртаў і буйных спартовых мерапрыемстваў. Цяпер для ўваходу на мерапрыемства не патрабуецца падаць адмоўны вынік тэсту на каранавірус або довад аб вакцынацыі ад COVID-19.

Скасаваныя рэкамендацыі на працу з дому, якія дзейнічалі з вясны 2020 года. З серады работнікам рэкамендуюць вяртацца на свае працоўныя месцы. У выпадку, калі ў працаўніка ёсць сімптомы, яму па-ранейшаму варта працаваць з дому і здаць тэст на COVID-19.

Больш не дзейнічаюць рэкамендацыі пазбягаць вялікіх груп людзей і праводзіць сустрэчы на вуліцы, а не ў памяшканнях.

Асобы, якія не прайшлі вакцынацыю ад каранавіруса, павінны выконваць сацыяльную дыстанцыю з людзьмі не з блізкага кола стасункаў і пазбягаць кантактаў з асобамі ў групе рызыкі, а таксама з людзьмі, старэйшымі за 70 гадоў. Застаецца ў дзеянні рэкамендацыя знаходзіцца дома, здаваць тэсты на каранавірус і пазбягаць кантактаў у выпадку праявы сімптомаў COVID-19.

У Швэцыі з пачатку пандэміі COVID-19 выявілі больш за 1,15 млн заражэнняў, 14,8 тысяч інфікаваных памерлі.

Сёння швэдскае агенцтва грамадскага аховы здароўя абвясціла, што трэцяя доза вакцыны супраць Covid-19 будзе прапанаваная ўсім людзям, старэйшым за 80 гадоў, і некаторым іншым неабароненым групам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках