2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто вінаваты ў НЗ на Менскім трактарным заводзе?

Хто вінаваты ў НЗ на Менскім трактарным заводзе?

Праз бяздзейнасць начальства пацярпеў рабочы.

Атрыманы вынікі спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку, які здарыўся на Менскім трактарным заводзе. Нагадаем, няшчасны выпадак адбыўся са стрыжавальнікам ручной фармоўкі ліцейнага цэха №2. У рабочага здарыўся разрыў левага вока і мноства іншых траўмаў.

Як піша супольнасць «Метад 41», расследаванне праводзіў дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. Высветлілася, што невыкананне кіраўніком і спецыялістамі ААТ «МТЗ» абавязкаў у ахове працы з'явілася прычынай няшчаснага выпадку.

Хто з беларускіх афіцыйных асобаў МТЗ парушыў закон аб ахове працы?

- Энэргетык другога ліцейнага цэха не забяспечыў утрымання абсталявання ў спраўным стане, будучы адказным за гэта. Канструкцыя фарбанагнятальнага бака не адпавядала патрабаванням нарматыўных прававых актаў, патрабаванням пашпарта і канструктыўнай дакументацыі.

- Майстар стрыжнявога ўчастку другога ліцейнага цэха дапусціў да працы асобу, якая не мае адпаведнага навучання i не прайшла праверку ведаў у працы з сасудамі пад ціскам.

Загад Міністэрства прамысловасці №279 загадвае дзяржаве прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці гендырэктара ААТ «МТЗ» Воўка Віталя «за неналежную арганізацыю работ для стварэння бяспечных умоў працы, з прычыны чаго адбылася траўма». Гендырэктару, у сваю чаргу, неабходна пакараць службовых асобаў, у чые абавязкі ўваходзіць забеспячэнне выканання прававых актаў у ахове працы, парушэнне якіх прывяло да цяжкай вытворчай траўмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках