2 траўня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск заявіў пра немагчымасць знішчэння крыптавалюты

10
Ілан Маск заявіў пра немагчымасць знішчэння крыптавалюты

Кіраўнік Tesla параіў уладам ЗША адмовіцца ад рэгулявання крыптарынка.

Крыптавалюту немагчыма знішчыць, але ўрады могуць запаволіць яе распаўсюд, заявіў кіраўнік Tesla Ілан Маск падчас канферэнцый Code Conferene, паведамляе CNBC. Мільярдэр дадаў, што ўладам ЗША варта ўстрымацца ад спроб рэгулявання крыптарынка.

Маск станоўча ацаніў ролю крыптавалюты ў патэнцыйным скарачэнні «памылак і затрымак» існых фінансавых сістэм. Аднак ён падкрэсліў, што новы тып актываў не з'яўляецца развязаннем усіх праблем грамадства.

«Я б не назваў сябе вялікім экспэртам у крыптавалюце. Думаю, у крыптавалюце ёсць пэўная каштоўнасць, але я б не назваў яе другім прышэсцем Хрыста», - сказаў на заканчэнне Маск.

Таксама Кіраўнік Tesla і SpaceX пракаментаваў жорсткае рэгуляванне крыптаіндустрыі ў Кітаі. На мінулым тыдні Народны банк Кітая ўвёў поўную забарону на правядзенне крыптавалютных трансакцый. Выкарыстанне лічбавых актываў у краіне цяпер прыраўноўваецца да незаконнай фінансавай дзейнасці. Улады КНР заблакавалі працу сэрвісаў CoinGecko і CoinMarketCap на тэрыторыі краіны.

Са слоў Маска, гэта можа быць звязана з сур'ёзнымі праблемамі краіны з вытворчасцю электраэнэргіі. «Часткова гэта можа быць звязана з недахопам электраэнэргіі ў многіх рэгіёнах Кітая. Прама зараз у многіх паўднёвых правінцыях Кітая адбываюцца раптоўныя адключэнні электраэнэргіі, таму што попыт на яе быў вышэйшы, чым чакалася», - патлумачыў Маск. Ён дадаў, што на гэта мог паўплываць майнінг крыптавалюты.

Са слоў мільярдэра, праблемай для ўрада Кітая магла стаць дэцэнтралізаваная прырода крыптавалют. Маск адзначыў, што крыптавалюта нацэленая на памяншэнне ўлады цэнтралізаванага ўрада, што не задавальняе кітайскія ўлады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках