2 траўня 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Восьмы дзень барацьбы за лепшую будучыню для сваёй краіны»

33
«Восьмы дзень барацьбы за лепшую будучыню для сваёй краіны»
ФОТА: ANDREWZELTSER/INSTAGRAM

Што вядома пра забітага чэкістамі Андрэя Зэльцэра.

28 верасня ў Менску падчас рэйду сілавікоў, жыхар сталіцы Андрэй Зэльцэр даў ім адпор. У выніку загінуў працаўнік КДБ і сам Андрэй. Родныя і блізкія Андрэя Зэльцэра кажуць, што ён не мог паступіць інакш, піша «Белсат».

Загінуламу падчас нападу работнікаў КДБ Андрэю Зэльцэру быў 31 год. Вядома, што ён працаваў у «Epam Systems» вядучым аналітыкам службы падтрымкі. Андрэй вёў актыўны лад жыцця, займаўся спортам. У яго сацсетках шмат фатаграфій з фехтаваннем, з паходаў. Мужчына цікавіўся трыятлонам, браў удзел у спаборніцтвах.

Зэльцэр - кандыдат у майстры спорту па рапіры, у апошні час трэніраваўся на шаблі. Займаўся ў аматарскім клубе. Тры разы на тыдзень хадзіў на трэніроўкі.

ФОТА: ANDREWZELTSER/INSTAGRAM

Таксама ў яго старонках ёсць фатаграфіі стрэльбы, з якой імаверна, ён страляў у спецслужбаў. Вядома, што зброяй мужчына валодаў легальна, плаціў унёскі ў «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Знаёмыя кажуць пра яго толькі станоўча, на нейкія праблемы з сілавымі структурамі ён ніколі не скардзіўся. У сацыяльных сетках пісаў і пра палітычныя падзеі ў краіне, публікаваў фатаграфіі з бел-чырвона-белым сцягам.

«8-ы дзень барацьбы за лепшую будучыню для сваёй краіны. Больш за 7000 чалавек затрымана, некалькі загінула, праваахоўныя органы сярод белага дня выкрадаюць людзей, нелегітымны прэзідэнт робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Таварышы беларусы, як вашы дзяды перамаглі ў вайне? У іх таксама была боязь выходзіць з дому? У іх таксама была боязь адказаць фашыстам? Думаю, страх быў. Але яны неяк змагаліся са сваім страхам, інакш бы мы цяпер хадзілі пад фашысцкімі сцягамі. Чаго баіцеся цяпер?», - напісаў Андрэй Зэльцэр 17 жніўня мінулага года ў сваім Instagram.

ФОТА: ANDREWZELTSER/INSTAGRAM

Аднакласнік Андрэя Зэльцэра лічыць абсурдным тое, што нібыта Андрэй мог быць звязаны з тэрарыстычнай дзейнасцю.

«У дзяржавы логіка цяпер такая - вы апрыёры ўсе тэрарысты, мы да ўсіх прыйдзем, а потым разбяромся. Андрэй ніколі б не забіў, каб проста забіць. Але ён мог даць адпор, так. Тут да яго нахабна ламіліся незразумела хто, і Андрэй быў бы не Андрэй, каб не зрабіў так, як зрабіў. Ён малайчына і паступіў правільна. Я б зрабіў гэтак жа».

Жонку Андрэя клічуць Марыя Успенская. Ёй 40 гадоў. З Андрэем Зэльцэрам яны пажаніліся ў 2011 годзе, для жанчыны гэта другі шлюб. Працавала прадавачкай у сетцы крам «Міла». Сям'я выхоўвала васьмігадовага сына Уладзіслава. У момант здарэння хлопчык быў у школе. Жонка Зэльцэра затрыманая праз падазрэнне ў саўдзеле ў забойстве.

Былыя сілавікі на ініцыятыву «BYPOL» паведамілі, што ва ўчорашнім інцыдэнце ў сілавым пранікненні супрацоўнікаў КДБ у жыллё менчука Андрэя Зэльцэра браў удзел і загінуў баец групы «А» КДБ Федасюк Дзмітрый Юр'евіч, 1990 года нараджэння. Яго маці, як адзначае BYPOL, Федасюк Таццяна Мікалаеўна з'яўляецца кіраўніцай аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарата КДБ.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках